Людзі ў цывільным затрымалі моладзевага актывіста і журналіста Мікіту Броўку

Затрыманне адбылося прыкладна у 12:30 ва Уруччы. Пра затрыманне паведаміў сведка, які аказаўся побач.



mikita_brouka.jpg

Прычыны затрымання невядомыя. Асабісты тэлефон Броўкі не адказвае.
Мікіта Броўка з'яўляецца моладзевым актывістам і каардынатарам грамадска-культурнай ініцыятывы Арт Сядзіба, а таксама журналістам газеты «Новы час». Апошнім часам Броўка займаўся арганізацыяй беларускіх канцэртаў.
svaboda.org