Маці Рамана Бандарэнкі просіць відавочцаў гібелі сына дапамагчы знайсці вінаватых
Сёння стала вядома пра прыпыненне расследавання гібелі Рамана Бандарэнкі. Яго маці Алена Бандарэнка пракаментавала гэтае паведамленне ў Інстаграме.

— Я да гэтага часу знаходжуся ў шоку ад гэтай жахлівай несправядлівасці і ў чарговы раз пераканалася, што выратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў, — гаворыць жанчына.
Алена Бандарэнка просіць адгукнуцца відавочцаў падзей на «Плошчы Перамен», калі быў збіты яе сын:
— Звяртаюся да вас, мае дарагія сябры, калі вы асабіста ці хто-небудзь з вашых знаёмых былі відавочцамі падзей, якія адбыліся 11 лістапада 2020 года. Можа быць, менавіта з дапамогай вас ім удасца вызначыць асоб, вінаватых у гэтых бясчынствах.