Маральная адказнасць за сваю краіну – на кожным з нас
У свет выйшла кніга “Палітвязьні: Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2008 годзе па палітычных матывах, падрыхтаваная пры падтрымцы праваабарончага цэнтру “Вясна.
У свет выйшла кніга “Палітвязьні: Крымінальныя прысуды, вынесеныя ў 2008 годзе па палітычных матывах, падрыхтаваная пры падтрымцы праваабарончага цэнтру “Вясна.
Героямі кнігі сталі семнадцаць чалавек – журналіст Аляксандр Здзвіжкоў, прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч, моладзевыя актывісты “працэсу чатырнаццаці, якіх пакаралі за ўдзел у прадпрымальніцкім мітынгу (Андрэй Кім, Міхаіл Пашкевіч, Міхаіл Крываў, Аляксандр Бондар, Таццяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Уладзімір Сяргееў, Арцём Дубскі, Антон Койпіш, Павал Вінаградаў, Міхаіл Субач, Максім Дашук, Аляксандр Баразенка), актывістка “Маладога Фронту Кацярына Салаўёва.
На жаль, праваабаронцы канстатуюць, што тэма палітвязняў на сёння не закрытая. Цяпер у турме знаходзіцца Арцём Дубскі, не амніставаныя некаторыя ўдзельнікі «працэсу чатырнадцаці». У следчым ізалятары больш за паўгода знаходзяцца Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка – ваўкавысскія прадпрымальнікі, якіх шэраг праваабаронцаў Беларусі прызналі вязнямі сумленьня.
Па словах аднаго з герояў кнігі прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, у зняволенні многа людзей, якія былі асуджаныя за свае перакананні. Але ў статыстыцы палітвязняў іх няма. “Хто не быў на
зоне, той не ведае, ці ёсць там палітвязьні. На той момант, год таму, на колькі я магу судзіць, афіцыйна прызнаных палітвязняў не было. Але людзей, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі за сваю
грамадзянскую пазіцыю, погляды – працэнтаў пяць. Проста яны не былі заўважаныя міжнароднай супольнасьцю, не былі на вастрыні палітычных падзей. І ўлады з імі проста ўціхую
разабраліся, – дзеліцца сваімі назіраннямі Парсюкевіч.
Прадпрымальнік на волі ўжо больш за год, і, нягледзячы на зруйнаваны бізнэс, настроены
аптымістычна. “Жыццё крыху “укаталася. Цяжка было спачатку прывыкнуць да свабоды, як і да няволі. Цяжка было знаходзіцца за кратамі. Пабачыць на пяцьдзесят метраў
удалячынь, траву, неба – гэта была мара. Бізнэс, які ў мяне быў – цалкам зруйнаваны. На маім прыкладзе ўлады паказалі прадпрымальнікам, што не варта лезьці ў палітыку, выказваць
сваё меркаваньне. Але нічога страшнага, людзі жывуць і я таксама жыву, – рэзюмуе былы палітвязень.
Ці будуць новыя кнігі, прысвечаныя тэматыцы палітычных рэпрэсій? Праваабаронцы гавораць, што ім бы не хацелася займацца складаннем падобных зборнікаў. Але падзеі ў краіне і стаўленне ўладаў да
іншадумцаў паказваюць, што праца на гэтым зборніку наўрадці завершыцца. І тут варта працытаваць словы маці былога палітвязьня Андрэя Кіма, спадарыня Таццяна Кім:
– Я заўжды ведала, што ёсць людзі, якія не з усім згодныя, усе не думаюць аднолькава. Але самае страшнае, што ў нашай краіне, калі чалавек гаворыць праўду ці мысліць інакш за ўладу, яго
караюць. Я толькі цяпер зразумела, што гэтыя словы не патасныя: Кожны чалавек нясе маральную адказнасьць перад сабой, Богам і грамадствам за тое, што адбываецца ў яго краіне!