Мінчукі сталага веку 1 кастрычніка змогуць патрапіць на прыём да тэрапеўта без талона

У Міжнародны дзень пажылых людзей медыкі сталіцы зладзяць шэраг мерапрыемстваў для мінчукоў ва ўзросце.



9560c2e.jpg

Таксама 1 – 2 кастрычніка ва ўстановах аховы здароўя Мінска пройдуць дні адкрытай інфармацыі, кансультаванне насельніцтва па пытаннях здаровага ладу жыцця і захавання здароўя, на базе цэнтральных раённых паліклінік арганізуюць працу гарачых ліній з удзелам юрыстаў і псіхолагаў.

Медработнікі правядуць сустрэчы з пажылымі людзьмі ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сталіцы.

У Мінску, як і ў цэлым па рэспубліцы, назіраецца тэндэнцыя да дэмаграфічнага старэння насельніцтва.

Міжнародны дзень пажылых людзей адзначаецца штогод 1 кастрычніка з 1991 года. Такое рашэнне было прынята Генеральнай Асамблеяй ААН. Галоўная мэта правядзення такога дня — прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем людзей пажылога ўзросту, павышэнне ступені інфармавання аб індывідуальных і сацыяльных патрэбах пажылых людзей, іх унёсак у развіццё грамадства.

Паводле БелТА