Мінскіх байкераў, якія спрабавалі вызваліць таварыша ад невядомых, адправілі ў калонію

У судзе Савецкага раёна Мінска 26 лютага вынесены прысуд па справе сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго калегу з міліцэйскага аўтамабіля.

baikery_skrynshot_2.jpg

На лаве падсудных — Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Траццякевіч. Усіх іх абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі па арт. 364 КК РБ.
Інцыдэнт адбыўся 19 верасня каля ГЦ «Еўропа», калі невядомыя ў цывільным сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць.
Справу разглядаў суддзя Аляксандр Воўк. Дзяржабвінаваўца — пракурор Рабаў.
Пацярпелыя па справе — супрацоўнікі міліцыі Новікаў, Іваноў, Пятроў і Максімаў.
Cёння, 26 лютага, вынесены прысуд:
Андрэй Іванюшын — 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Мікіта Афанасьеў — 3 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Мікіта Траццякевіч — 3 гады папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Афанасьева забралі пад варту з залы суда.
Таксама Афанасьеў і Траццякевіч абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў суме 2000 рублёў аднаму з пацярпелых.