Мінздароўя: Бэбі-боксы неэфектыўныя, чалавек мае права ведаць сваю маці

Міністэрства аховы здароўя нагадала, куды могуць звяртацца жанчыны, якія нарадзілі нежаданае дзіця. Спецыялісты ведамства кажуць, што такім жанчынам варта напісаць афіцыйную адмову ад дзіця, якое можа быць усыноўленым. Таксама жанчына можа часова аддаць немаўля ў Дом дзіцяці без пазбаўлення мацярынства, калі ў яе складаная жыццёвая сітуацыя, а затым забраць яго, перадае БЕЛТА.

dzicia_3.jpg


Што тычыцца ідэі з бэбі-боксамі, то Мінздароўя Беларусі яе не падтрымлівае і спасылаецца на адмоўны досвед некаторых краінаў, дзе сярод падкідышаў апыналіся выкрадзеныя дзеці. Таксама ведамства спасылаецца на Канвенцыю ААН па правах дзіцяці, згодна з якім чалавек мае права ведаць сваё паходжанне. А поўная ананімнасць не дае магчымасці працаваць над аднаўленнем кроўнай сям’і.
Як паведамлялася раней, у Магілёўскай вобласці былі знойдзеныя целы двух нованароджаных дзяўчынак. У адным выпадку да медыкаў звярнулася 41-гадовая жыхарка Быхаўскага раёна, у якой знайшлі сляды нядаўніх родаў. Затым дома у жанчыны быў знойдзены труп нованароджанай дзяўчынкі. Маці не стаяла на ўліку па цяжарнасці.
Яшчэ адно загінулае немаўля знайшлі на заводзе утылізацыі бытавых рэсурсаў сярод адкідаў. Цяпер праваахоўнікі шукаюць маці, якая выкінула ўласнае дзіця.
Нагадаем, што ў выпадку адмовы ад дзіця жанчына ў Беларусі абавязваецца выплочваць сродкі на яго ўтрыманне да паўналецця або да таго моманту, пакуль дзіця не будзе ўсыноўленае.
Паводле «Еўрарадыё»