Моладзевыя актывісты заклікалі да салідарнасці з маці, якая галадае пад Валадаркай

Марына Мацулевіч, сын якой абвінавачаны па арт 328 за незаконны зварот наркотыкаў, 6 кастрычніка абвясціла галадоўку каля СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску, пакуль да яе не прыйдзе пракурор. Жанчыну падтрымалі грамадскія актывісты.

43350218_727740394254857_3790071303122190336_n.jpg


«Артыкул 328, які больш правільна было б назваць "артыкулам генацыду моладзі", ці "артыкулам танных пагонаў" працягвае свае змрочнае шэсьце па Беларусі, ламаючы праз калена сістэмы тысячу за тысячай лёсаў», — напісаў на сваёй старонцы ў фейсбуку Вячка Касінераў.


«Такім чынам, салідарнасьць і барацьба не толькі за свайго сына/дачку, але ж за ўсіх асуджаных у межах гэтага "халакосту 328", прамы супраціў і яднаньне з іньшымі лаяльнымі рухамі, узаемадапамога і самаарганізацыя, пікеты і маніфестацыі, незалежна ад дазволу злачыннай улады, могуць дапамагчы сваякам увязненных вызваліць сваіх блізкіх і наблізіць гэтае грамадства да таго моманту, калі ярмо зьняволеньня будзе скінута з шыі народа!», — піша актывіст.
Вячка Касінераў заклікаў незалежныя смі, грамадзянскіх актывістаў розных ініцыятыў і рухаў, неабыякавых людзей не праходзіць міма і дапамагчы сваёй прысутнасцю і цёплай вопраткай прам зараз спадарыне Марыне, а таксама наладкаваць сувязь з іншымі сем'ямі пацярпелых, уключацца за барацьбу за нашу агульную светлую будучыню.
«Хопіць чакаць, пакуль бяда ў выглядзе пачвары ў балаклаве з аўтаматам прыйдзе непасрэдна ў ваш дом! Бо калі чакаць, так і здарыцца, рана ці позна...»