Мужчына пад відам жанчыны ашукаў кліентак сайтаў знаёмстваў на 52 тысячы рублёў
24-гадовы гамяльчук стасаваўся праз сацсеткі і сайты знаёмстваў з іншымі мужчынамі, прадстаўляўшыся жанчынай, і прасіў у іх грошы.
Як паведамляе TUT.BY са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка УСК па Мінску Марыну Дранькову, у агульным ён падмануў 63 чалавек, атрымаўшы больш за 52 тысячы рублёў.
Мужчына дзейнічаў са снежня 2015 года па студзень 2018-га, карыстаючыся акаўнтамі ў сацсетках з жаночым імём і, вядома, чужымі фатаздымкамі. На тэлефанаванні не адказваў і на сустрэчы не прыходзіў, спасылаючыся на розныя абставіны.
"Жанчыне" трэба было вырашыць шматлікія асабістыя праблемы, таму яна прасіла мужчын пералічваць ей грошы на баланс мабільнага тэлефона. Адзін з пацярпелых перавеў у агульнай колькасці больш за 33 тысячы рублёў (15 тысяч даляраў).
Не грэбаваў ашуканец і шантажом. Аднаму з мужчын ён пагражаў, што аб віртуальным флірце даведаецца ягоная жонка. Такім чынам ён выманіў 10 рублёў.
Двое пацярпелых звярнуліся з заявамі ў міліцыю.
Па дадзеным следства, грошы мужчына траціў на стаўкі на спартыўныя спаборніцтвы і забаўляльныя ўстановы, а таксама — на дарагія падарункі сваёй дзяўчыне.
Мужчыне прад'яўленае абвінавачанне па частцы 1 артыкула 15, частцы 4 артыкула 209 (Замах на ашукнства ў асабліва буйным памеры, паўторна), частцы 2 арт. 2018 (Вымагальнітцва) КК РБ. Яго змясцілі пад стражу, справа ўжо накіраваная ў суд.