«Мы ўсе супраць гвалту. Але там і палітычныя матывы». У сеціва трапіла размова чалавека, голас якога падобны на голас менэджэра Мінспорту Ігара Юдчыца.

Ён пераконвае спартоўцаў адклікаць подпісы пад лістом за новыя выбары

20200901232437_sw05a.jpg

— Паслухай, такое пытанне, — цытуе чалавека з голасам, падобным да голаса Юдчыца, «Трыбуна». — Ты ўвайшла ў лік членаў нацыянальных каманд, якія падпісаліся пад петыцыяй. Зараз міністр такую магчымасць дае. Ён ведае, што сярод гэтых 47 чалавек ёсць тыя, хто вагаюцца і хочуць адклікаць подпіс. Каб потым іх рэанімаваць.

Зразумела, што ўсе мы супраць гвалту. Але там ёсьць і палітычныя матывы. Выступ за зборную і гэтак далей. Калі ты згодная адклікаць свой подпіс і пацвердзіць гэта пры зносінах з мадэратарам або са СМІ, то за цябе даручуся я ці намеснік міністра Барауля. Ён з табой размаўляў таксама, так?

Калі ты гатовая гэта зрабіць і не падвесці нас, то мы цябе са спісу гэтых людзей выдаляем. Ёсць спартсмены, якія і заслужаныя, якія зразумелі, што зрабілі нейкі памылковы крок. Я не кажу, што трэба адмаўляцца ад элементаў гвалту, якія, можа быць, былі там. Тут палітычныя моманты. Супраць ўрада, супраць дзеючай улады. Мне зацягваць гэтае рашэнне не трэба, да абеду трэба мне спіс даваць.

Калі з вамі звяжуцца СМІ, трэба казаць, што вас увялі ў зман. Можна сказаць, што вы супраць гвалту. Мы ўсе супраць гвалту. Але не супраць урада, членаў улады і гэтак далей. Барауля сказаў, што гутарыў з вамі і вы з тых, хто гатовы гэта зрабіць.

Ад таго, што напісана ў петыцыі ты не адмаўляешся? Тады нават размовы не будзе...

На дадзены момант ліст спартсменаў за новыя выбары і супраць гвалту з боку сілавікоў падпісала больш за 1250 чалавек. Адзначым, што 24 лістапада было створана ліст праўладных спартсменаў.