На аднаўленне касцёлу ў Будславе сабралі 441 тысячу рублёў

Пра гэта піша Свабода.

photo_2021_05_12_11_00_55.jpg

19 траўня адмысловая камісія на чале з епіскапам Аляксандрам Яшэўскім прыняла рашэнне звярнуцца ў замежныя каталіцкія арганізацыі з просьбай аб дапамозе.
Людзі ахвяравалі на аднаўленне касцёлу ў Будславе ўжо 441 тысячу рублёў. Гэта вынікае з інфармацыі з сайту касцёла, дзе вядзецца збор сродкаў на аднаўленне.
11 траўня ў Будслаўскім касцёле здарыўся пажар, з прычыны якога абваліўся дах. Абраз Маці Божай Будслаўскай, Святыя Дары i iншую маёмасць паспелі вынесці.
12 траўня па выніках экстраннай нарады пры курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі стварылі спецыяльную камісію па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі і аднаўленню касцёла.
Камісію ў складзе васьмі асоб узначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі. У той жа дзень касцёл наведаў апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Ён паабяцаў «сваю дапамогу і падтрымку ў справе аднаўлення пашкоджанай пажарам базілікі і адраджэння духоўнага жыцця ў беларускім нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай».