На БелАЭС зноў узніклі праблемы: патрабуецца замена элемента турбагенератара
На БелАЭС выяўлена неабходнасць замены аднаго з элементаў узбуджальніка турбагенератара, паведамляе Мінэнерга. Да працэсу прыцягнуты расійскі завод-вытворца.
Па іх завяршэнні на блоку будуць арганізаваны дадатковыя выпрабаванні і дыягностыка абсталявання і сістэм турбагенератара, пасля чаго блок уключаць у сетку.
Нагадаем, першы энергаблок застаецца адключаным ад сеткі з 12 ліпеня, пасля спрацоўвання аўтаматычнай сістэмы абароны генератара.