На рынку ў Ждановічах застанецца толькі 100 гандлёвых месцаў
Дэталёвы план праекту па рэканструкцыі тэрыторыі рынку, які зацвердзіў Мінгарвыканкам, паказвае перабудову тэрыторыі плошчай 90,3 гектара. Першы этап яго рэалізацыі разлічаны да 2026 года, а цалкам увасобіць у жыццё плануецца да 2030 года.
На тэрыторыі цяперашняга рынку і гандлёвых цэнтраў гарадскія ўлады хочуць стварыць перасадачны вузел, упісаўшы яго ў агульнагарадскую сістэму транспарту. Плануецца пашырыць дарогі, зрабіць пешаходныя і роварныя дарожкі. Уздоўж чыгункі будуць створаныя паркоўкі, а цяперашнія шматузроўневыя паркінгі рэканструююць, піша Е*рарадыё.
Цяперашнія гандлёвыя цэнтры «Град», «Будаўнічая выстава», «Свет моды», «Паркінг», гандлёвы дом «Ждановічы» і будынак KFC захаваюць з магчымасцю рэканструкцыі і мадэрнізацыі. Астатнюю забудову побач з імі, у тым ліку рынкавыя шэрагі, часткова знясуць. На іх месцы плануюць паставіць шматфункцыянальны грамадскі комплекс. На вялікай пустцы побач пабудуюць спецыялізаваны магазін нехарчовых тавараў. Агулам мяркуецца ўзвесці шэсць асноўных новых аб'ектаў.
Згодна з планам, усю гандлёвую плошчу будуць займаць не 3300 гандлёвых месцаў, як цяпер, а толькі 100 — то бок, ад рынку нічога не застанецца.