На выхадных — фэст у Будславе. Расклад
Кожны год урачыстасці ў Будславе збіраюць дзясяткі тысяч чалавек. Сёлета адной з асаблівасцяў святкавання будзе наведванне крыжа Сусветнага дня моладзі. Сёлета ўрачыстасці праходзяць пад дэвізам «Марыя – узор малітвы».
Будслаў-2013, фота Сяргея Гудзіліна
Перад гэтым крыж і абраз Маці Божай Сусветнага дня моладзі будуць пілігрымаваць па дарогах архідыяцэзіі разам з пешымі пілігрымамі.
Пілігрымкі ў Будслаў адбываюцца з усёй Беларусі. Штогадовыя пілігрымкі да санктуарыяў Маці Божай збіраюць тысячы вернікаў з розных старонак Беларусі. Кожны з цудадзейных абразоў Багародзіцы
з’яўляецца не толькі сведкам магутнага дзеяння Божай ласкі, але таксама гаворыць аб багатай хрысціянскай гісторыі нашага краю і народа.
Папярэдняя праграма ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай 2014
4 ліпеня, пятніца
13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
16.00 — прынясенне крыжа і абраза Сусветнага дня моладзі
18.00 — cвятая Імша для пілігрымаў
20.30 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
20.30 — Ружанец спяваны
21.00 — марыйныя Нешпары
22.00 — рахунак сумлення
22.45 — адарацыя крыжа Сусветнага дня моладзі
24.00 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, cвятая Імша
5 ліпеня, субота
02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку. Зайграе гурт «Laudans»
02.00 — святая Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
06.00 — святая Імша
06.30 — Крыжовы шлях
07.30 — фацімскі Ружанец
09.00 — святая Імша
10.15 — прэзентацыя рэлігійнай літаратуры выдавецтва «Про Хрысто»
11.00 — святая Імша. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай. Развітанне з крыжом Сусветнага дня моладзі. Ушанаванне рэліквій
св. Яна Паўла ІІ.