Палітзняволеная журналістка «ТУТ.бай» Алена Талкачова падзякавала ўсім за віншаванні з днём нараджэння
У зняволенні яна знаходзіцца ўжо 4 месяцы.

Вось што яна напісала ў сваім лісце: «Дзень нараджэння — гэта ў прынцыпе дзіўны дзень, кожны раз думаеш, як да яго падысці. Каб не сумнявацца, я рабіла проста — не адзначала яго, што ратавала ад шматлікіх віншаванняў.
У гэтым годзе іх было яшчэ больш, але галоўнае — ад каго. Беларусы — неверагодныя, столькі цяпла, столькі святла ў іх словах, што не верыць у тое, што дабро канчаткова і беспаваротна пераможа зло, немагчыма.
Дзякуй за добрыя словы да гэтага дзіўнага ДН».

Учора Алена і іншыя супрацоўнікі партала не выйшлі на свабоду — гэта значыць, што ім зноў працягнулі тэрмін затрымання. У зняволенні яны знаходзяцца ўжо 4 месяцы.