Кіраўнік ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі яшчэ не памёр (абноўлена)
Паведамленне пра тое, што памёр адыёзны расійскі палітык, кіраўнік ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, з'явілася ў расійскіх і сусветных СМІ.
Раніцый 25 сакавіка з’явілася інфармацыя, што нязменны 75-гадовы лідар парламенцкай партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі памёр у Маскве.
Інфармацыю пра гэта журналістам пацвердзіў і адзін з расійскіх сенатараў Аляксандр Пронюшкін.
Неўзабаве ў ЛДПР «катэгарычна абверглі» паведамленні аб смерці Жырыноўскага: "Літаральна гадзіну таму лекары адправіла Уладзіміра Вольфавіча на планавую працэдуру. Яго стан стабільны. Ніякіх негатыўных перамен у яго здароўе няма!" — гаворыцца ў тэлеграм-канале партыі.
У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя РФ паведамілі, што стан Жырыноўскага ацэньваецца як стабільны, а лекары працягваюць аказваць усю магчымую меддапамогу.
Старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін таксама сцвярджае, што Жырыноўскі не памёр. І параіў сенатару, які ўдзельнічаў у распаўсюдзе ілжывай інфармацыі аб Жырыноўскім, скласці паўнамоцтвы.
Аляксандр Пронюшкін таксама прыбраў сваё паведамленне пра смерць лідара ЛДПР.