Павел Севярынец: Кандыдат у прэзідэнты павінен быць з па-за нашых структураў
Кандыдат у прэзідэнты на выбарах у 2015 года павінен быць фізічна і маральна моцны і не ўваходзіць ні ў водную дэмакратычную партыю ці грамадскую арганізацыю, лічыць палізняволены Павел Севярынец:
Павел Севярынец
— Каб нікому не было крыўдна, кандыдата ў прэзідэнты бярэм такога, каб яго было ў лоб не ўзяць. Гэта павінен быць моцны чалавек, які вытрымае лабавы ўдар — фізічнае збіццё і пагрозу смерці, бярэм яго з па-за нашых структураў. Жадаючых заўсёды было дастаткова на прэзідэнцкія выбары, нягледзячы на ўсе праблемы з гэтым звязаныя, проста запрашаем такога чалавека. Нікому не крыўдна, чалавек гэты гаворыць за ўсіх абураных, за ўсіх пратэстоўцаў, не асацыюецца з партыямі ці рухамі, які адначасова здольны ўсіх аб’яднаць, паколькі ён незалежны.
Павел Севярынец ведае некалькіх такіх асобаў, хто гатовы пагадзіцца на гэтую ролю і пазмагацца за прэзідэнцкае крэсла.