Перакладчыца Вольга Калацкая зноў падазраваная па 342 арт. Крымінальнага кодэкса

Следчы камітэт адмяніў пастанову аб спыненні вытворчасці па арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадcкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») супраць перакладчыцы Вольгі Калацкай, паведамляе «Вясна».

kalackaja_1.jpg

Адпаведна, спадарыня Калацкая зноў падазраваная па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэкса.
Вольга Калацкая цяпер адбывае пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хатняй хіміі» за тое, што падчас адной з акцый пратэсту яна ўдарыла супрацоўніка СТБ Рыгора Азаронка.