Ператрусы ў журналістаў на Магілёўшчыне
Раніцай 14 студзеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да журналіста Барыса Вырвіча ў Бялынічах, дзе ён жыве, а таксама да фрылансера-відэааператара Яўгена Глушкова, паведамляюць праваабаронцы.
Абодва лічацца сведкамі па крымінальных справах.
Барыс Вырвіч — сведка адразу па некалькіх артыкулах: 188, 203, 361 і 369 КК РБ.
Да Яўгена Глушкова прышлі з ператрусам у 6:20 раніцы. Супрацоўнікі АМАПу ў баявым рыштунку зламалі замок і ўварваліся ў хату. З імі былі таксама следчы і яшчэ двое сілавікоў, якія не прадставіліся.
Яўгена Глушкова паклалі тварам у падлогу, пасля чаго ператрэслі ўвесь дом, канфіскавалі ўсю тэхніка, аднак копію пратаколу ператрусу ён не здолеў атрымаць. Сілавікі пагражалі зняволеннем у ІЧУ, калі Яўген не дасць пароль ад свайго смартфона.
Пасля ператрусу Глушкова адвезлі ў УУС Магілёўскага аблвыканкама і там дапыталі ў якасці сведкі па крымінальнай справе пра паклёп — арт.188 КК РБ.