Прапагандыста Азаронка занеслі ў базу «Міратворац»
Імя вядучага тэлеканала СТБ Рыгора Азаронка з'явілася ў базе даследавання злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны «Міратворац».
![Рыгор Азаронак, фота ctv.by Рыгор Азаронак, фота ctv.by](/img/v1/images/azarenok_foto_k_proektu_05.09.2020_10.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рыгор Азаронак, фота ctv.by
Як вынікае публікацыі на сайце «Міратворац», Рыгор Азаронак трапіў у базу праз адмаўленне расійскай агрэсіі супраць Украіны, антыўкраінскую прапаганду, перавышэнне службовых паўнамоцтваў, умяшальніцтва ў справы суверэннай дзяржавы Украіна, а таксама распаўсюджванне крамлёўскай прапаганды.
На скрыншотах, апублікаваных у базе, прыводзяцца выказванні Азаронка пра Украіну ў яго перадачы «Тайныя спружыны палітыкі». У прыватнасці, ён называў Украіну краінай «беднага і выміраючага народа і гардонаў ва ўладзе», заяўляў, што наша «славянская сястра адкрыла супраць нас фронт варажнечы і нянавісці».
Цэнтр «Міратворац» просіць праваахоўныя органы разглядаць дадзеную публікацыю на сайце як заяву аб здзяйсненні гэтым грамадзянінам усвядомленых дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку, а таксама іншых правапарушэнняў.