Расследаванне: Як «справа артапедаў» дапамагла бізнесу сяброўкі Лукашэнкі
Беларускі раследвальніцкі цэнтр у чарговай серыі раследавання пра сувязі сям'і Лукашэнкі з медыцынскі бізнесам высветліў, што «справа артапедаў» узнікла не на пустым месцы.
Людміла Няронская, чыя клініка «Мерсі» стала манапалістам на беларускім рынку эндапратэзавання, мае цесныя сувязі з сям'ёй Віктара Лукашэнкі. Гэта ўстанавілі журналісты Беларускага раследвальніцкага цэнтра. Вывучыўшы базу пералётаў ад «К*берпартызанаў», раследвальнікі высветлілі: падчас афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў ААЭ у 2019 годзе, Людміла Няронская і жонка Віктара Лукашэнкі Лілія разам з дзецьмі таксама адправіліся ў Дубай. А назад у Мінск яны вярталіся ўжо на адным бізнес-джэце з Віктарам Лукашэнкам і супрацоўнікам Службы бяспекі прэзідэнта Валерыем Дзенісюком.
Акрамя гэтага, дзеці Неронскай і Ліліі Лукашэнкі разам вучацца ў мінскай гімназіі №16. А старэйшая дачка Ліліі і Віктара Лукашэнкі Вікторыя летам 2021 года выйшла замуж за Дзмітрыя Дзятлава, які праходзіў пераддыпломную практыку на прадпрыемстве «Западтрансэкспедыцыя», дзе дырэктарам з'яўлялася таксама Людміла Няронская.
Клініка «Мерсі», доля ў якой належыць Неронскай, адзіная ў Беларусі працягвае ўсталёўваць імпартныя пратэзы. Дзяржаўныя клінікі спынілі такія аперацыі пасля гучнай «справы артапедаў», па выніках якой у красавіку гэтага года былі затрыманыя 35 чалавек, медустановы падвергліся пазапланавым праверкам, а ў некаторых нават прыпынілі ліцэнзію.
У «Мерсі» імпартныя суставы ўсталёўваюць па кошце ў тры разы даражэй, чым рабілі ў дзяржаўных бальніцах: з пацыентаў у прыватнай клініцы бяруць да 8000 долараў. У папярэднім расследаванні БРЦ паказаў сувязі паміж уладальнікамі клінікі і «алігархамі» з атачэння Лукашэнкі Аляксеем Алексіным і Аляксандрам Зайцавым.
Муж сястры Алексіна Алег Герасім актыўна развівае яшчэ адзін медыцынскі бізнес: цэнтр «Неа», высветлілі журналісты Беларускага Расследвальніцкага цэнтра. Першая клініка адкрылася некалькі гадоў таму ў Мінску. Беларусам прапануюць у ёй фізіятэрапію, мануальную тэрапію, іглаўколванне, кансультацыі спецыялістаў.
Другую клініку «Неа» нядаўна ўзвялі каля лечкамісіі ў Ждановічах пад Мінскам на месцы былой гразелячэбніцы. Рэканструкцыяй будынка займалася кампанія «Тагер Інвест», якая раней пабудавала Алексіну Спартыўна-стралковы комплекс.
«Тагер Інвест» належыць дачцэ Алега Герасіма Алене і Ірыне, жонцы Паўла Татарыцкага, дырэктара яшчэ адной кампаніі Алексіна «Экава». З восені гэтага года ў новай клініцы плануюць праводзіць аперацыі з артраскопам на суставах, у прыватнасці такія працэдуры, як рэканструкцыі сустаўнага храстка і пашкоджанага меніска.
Абедзве клінікі
належаць прыватнай кампаніі «Неанафта», якой разам з Алегам Герасімам
валодаюць Лідзія Ушакова і Алег Пятроў. Як высветлілі журналісты Беларускага раследвальніцага цэнтра, Ушакова і Пятроў — былыя супрацоўнікі кампаній алігархаў
Алексіна і Вераб'я.
Беларускі
расследвальніцкі цэнтр (Belarusian Investigative Center) — незалежны
прадзюсарскі цэнтр , які спецыялізуецца на расследавальніцкіх жанрах
журналістыкі. БРЦ з'яўляецца членам цэнтра па даследаванні карупцыі і
арганізаванай злачыннасці OCCRP. Журналісты БРЦ — лаўрэаты Нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў
2018, 2019, 2020 і 2021 гг. На конкурсе «Вольнае слова» ў 2021 годзе
прадстаўнік БРЦ заняла першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».