Рэпрэсіі трываюць: Герасіменю і Апейкіна зрабілі «экстрэмістамі», асудзілі грамадзяніна Польшчы
Выканаўчага дырэктара Фонду спартовай салідарнасьці (BSSF) Аляксандра Апейкіна і экс-кіраўніцу Фонду Аляксандру Герасіменю, якіх раней пакаралі завочна 12 гадамі зьняволеньня кожнага, дадалі ў «Сьпіс экстрэмістаў», паведамляе «Св*бода».

Аляксандр Апейкін і Аляксандра Герасіменя. Фота Б*ларускага фонду спартыўнай салідарнасці
Акрамя іх 21 красавіка МУС унесла ў «Пералік грамадзян
Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне
да экстрэмісцкай дзейнасьці» яшчэ 23 прозьвішчы — цяпер у ім 2735 чалавек.
Так, у сьпіс трапілі старшыня БКДП Аляксандар Ярашук, яго
намесьнік Сяргей Антусевіч і бухгальтарка Ірына Бут-Гусаім, а таксама фігурант
«справы Зельцэра» Арцём Задруцкі.
Таксама праваабаронцам стала вядома, што яшчэ 27 лютага Горадзенскі абласны суд прыгаварыў грамадзяніна Польшчы ЕжыЖывалеўскага да 4 гадоў пазбаўленьня волі.
Судзьдзя Анатоль Заяц прызнаў яго вінаватым паводле арт.
358-1 КК («Агентурная дзейнасьць»).
Падрабязнасьці справы не прыводзяцца.
Вядома, што Жывалеўскі — ураджэнец Беластоцкага павету
Падляскага ваяводзтва, якое мяжуе зь Беларусьсю, — жанаты зь беларускай.
У Крымінальным кодэксе пад «агентурнай дзейнасьцю»
разумеецца «супрацоўніцтва замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства
са спэцслужбай, органам бясьпекі або выведным органам замежнай дзяржавы,
міжнароднай або замежнай арганізацыяй».

Нагадаем, што ўчора быў затрыманы футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Яцкевіч. Ён, пэўна, папаўся на фэйкавую
рассылку ад імя B*Pol .
38-гадовы Аляксандар Яцкевіч правёў каля 300 матчаў у
беларускай вышэйшай лізе. З 2019 па 2022 год гуляў за клюб «Крумкачы», быў
капітанам каманды, піша «Наша Ніва». Месяц таму Яцкевіч скончыў кар’еру і сышоў
з футбола.
Супрацоўніку Полацкага гісторыка-культурнага запаведніку
Ігару Бортніку дадалі 15 дзён арышту. Паводле папярэдняй інфармацыі, Ігару інкрымінавалі арт.
19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») за «экстрэмісцкія» падпіскі
на YouTube.
Бортніка затрымалі 29-30 сакавіка, калі падчас затрыманьняў
супрацоўнікаў гісторыка-культурнага запаведніка. Пазьней яму прысудзілі 10 і 13
дзён арышту.
Падчас адбыцьця арышту ў Ігара забралі 300 рублёў у якасьці
кампэнсацыі за данат на фэйсбуку. Акрамя гэтага, цяпер ён праходзіць
рэабілітацыю пасьля няўдалай апэрацыі па выдаленьні міжхрыбеткавай грыжы. Ад
моцных боляў у сьпіне ён ня спаў каля 40 гадзінаў.