Рыхтуем тазікі: у Мінску пачынаецца адключэнне гарачай вады
Ад панядзелка, 13 траўня, у Мінску пачынаецца веернае адключэнне гарачай вады з мэтай выпрабавання і рамонту цепламагістраляў у міжсезонны перыяд, перадае Еўрарадыё.
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на РКП “Мінскэнерга”, графік прадугледжвае адключэнне 96 участкаў цепласетак і яго скарэктавалі з улікам правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў.
З 18 чэрвеня па 4 ліпеня, калі ў сталіцы будуць адбывацца міжнародныя спаборніцтвы, гарачая вада будзе ва ўсім горадзе. Але ж з улікам такога тэхнічнага перапынку графік адключэнняў расцягнуць ажно на верасень .
Спажыўцоў як заўсёды папярэджваюць, што працягласць адключэнняў не перавысіць 14 дзён пры ўмове паспяховых выпрабаванняў і тэрміны могуць нават скараціцца. У той жа час мінчан просяць з разуменнем паставіцца да часовых нязручнасцяў.
Пабачыць поўны графік адключэнняў на ўвесь летні сезон (з траўня па верасень) можна тут.
euroradio.fm