Сюрпрыз для сілавікоў: міжнародны вышук і ўніверсальная юрысдыкцыя

Заявы на гвалт з боку сілавікоў Лукашэнкі былі пададзеныя ў пракуратуры Польшчы, Літвы, Чэхіі, Германіі, Швейцарыі, Украіны і іншых краін, суды якіх працуюць паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі. Польшча ўжо абвясціла некаторых персанажаў у вышук. Пры гэтым іх імёны публічна не называюцца.

Ілюстрацыйнае фота «НЧ»

Ілюстрацыйнае фота «НЧ»

Пракуратура Польшчы вырашыла абвясціць у вышук шэраг беларускіх сілавікоў, на якіх падалі заявы аб узбуджэнні крымінальных спраў пацярпелыя ад іх гвалту ў Беларусі.

Як паведаміў Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі са спасылкай на «Народнае антыкрызіснае ўпраўленне», заявы таксама былі пададзеныя ў пракуратуры Літвы, Чэхіі, Германіі, Швейцарыі, Украіны і іншых краін.

Да якіх наступстваў гэта прывядзе, «Филин» абмеркаваў з юрыстам Алегам Агеевым.

— Гэтыя меры накіраваныя на абарону правоў тых, хто пацярпеў ад супрацьпраўных дзеянняў сілавікоў, як я мяркую, хутчэй за ўсё, па злачынствах супраць чалавечнасці. У рамках універсальнай юрысдыкцыі распачатая гэтая працэдура.

Асноўная мэта — гэта абарона правоў пацярпелых і прыцягненне да адказнасці асоб, вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці.

Што будзе адбывацца? У тых выпадках, калі абвінавачаныя трапляюць у рукі органаў крымінальнага пераследу, іх павінны затрымаць і перадаць у суд для разгляду справы і прызначэння пакарання па заканадаўстве той краіны, у якой будзе адбывацца крымінальны працэс.

— Прозвішчы сілавікоў, абвешчаных у вышук, не выдаюцца. Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў інтэрв'ю «Зеркалу» заявіў, што публікацыя дадзеных звестак можа прывесці да таго, што «дадзеныя асобы будуць ўсведамляць рызыкі пры выездзе па-за межы Беларусі».

Гэта значыць, калі чалавек ведае, што ў ЕС на яго заведзеная крымінальная справа, ён еўрапейскую мяжу перасякаць не будзе, а калі не валодае інфармацыяй пра крымінальны пераслед, больш шанцаў, што ён будзе затрыманы?

— Ёсць працэдура публічнай аб'явы ў вышук, а ёсць працэдура расследавання, калі абвінавачаны не павінен ведаць, што яго шукаюць і супраць яго распачатая крымінальная вытворчасць. Гэта ўсё — тактычныя хады органаў крымінальнага пераследу, і, у прынцыпе, яны маюць права выбіраць, што палічаць неабходным.

Ёсць катэгорыя начальніка РАУС, СІЗА, прозвішчы якіх і так вядомыя, а ёсць катэгорыя злачынцаў, якія непасрэдна былі ўдзельнікамі злачынства: сяржанты і міліцыянты, якія збівалі людзей.

Глядзіце таксама

Складана сказаць, каго польскія пракуроры абвясцілі ў вышук. Калі яны ўстанавілі ў некаторых кейсах анкетныя даныя людзей, якія прымалі ўдзел у злачынствах супраць чалавечнасці і іх здзяйснялі, я б не абвяшчаў іх імёны публічна.

Калі ж гэта катэгорыя асоб, якія арганізавалі гэтыя злачынствы, гэта значыць, гэта службовыя асобы, якія і так вядомыя, то хаваць асаблівага сэнсу няма.

Гэта не алгарытм, які ўніверсальны, а ў кожным канкрэтным выпадку, у залежнасці ад таго, якое злачынства, які чалавек, адпаведна, і тактычныя хады крымінальнага пераследу падбіраюцца, зыходзячы з канкрэтных асаблівасцей справы. Тут вырашаць у кожным канкрэтным выпадку следчым той краіны, якая гэта расследуе.

— Якія шанцы, што беларускія сілавікі, задзейнічаныя ў шэрагу злачынстваў на тэрыторыі Беларусі, выедуць у ЕС?

— Тэарэтычна гэта магчыма. Мы ж бачым, каго набіраюць на службу ў сілавыя органы. Можа, яны будуць у адпачынак выязджаць не ў краіны ЕС, а ў нейтральныя трэція краіны, якія, на іх думку, будуць лічыцца бяспечнымі, а іх там будуць затрымліваць і перадаваць пракуратуры той краіны, якая абвясціла ў вышук.

— Як вы думаеце, ці будуць жадаючыя ўзяць прыклад з Гараўскага прызнацца ў здзяйсненні злачынства і прайсці праз працэдуру універсальнай юрысдыкцыі на тэрыторыі трэцяй краіны?

— Кейс Гараўскага кажа, што з часам у дачыненні да гэтых сілавікоў у Беларусі пры рэжыме Лукашэнкі таксама будуць здзяйсняцца злачынствы і парушэнні правоў, і яны будуць імкнуцца з'ехаць з краіны.

Глядзіце таксама

Для многіх з іх стане небяспечным знаходзіцца ў Беларусі, і яны таксама будуць спрабаваць выехаць, схавацца ад рэжыму, дзесьці легалізавацца і, як спосаб даказаць сваю патрэбнасць і атрыманне статусу бежанца, яны будуць вымушаныя рушыць услед за прыкладам Гараўскага.

Верагоднасць, што такія людзі будуць з часам з'яўляцца, ёсць, і яна досыць высокая. Хоць не ўпэўнены, што гэта будзе масавай з'явай.

— Павел Латушка заявіў, што тэарэтычна сілавікі, якіх абвясцілі ў вышук у Інтэрпол, могуць быць затрыманыя ў Расіі. Якая верагоднасць такіх сцэнарыяў?

— Паводле працэдуры, іх павінны затрымаць і перадаць у той орган, які адшукваў. Але не бачу вялікай верагоднасці, што рэжым Пуціна будзе затрымліваць і выдаваць злачынцаў рэжыму Лукашэнкі ў орган, які абвясціў іх у вышук.

Глядзіце таксама

— Ці рушаць следам за прыкладам Польшчы пракуратуры іншых краін ЕС? Ці абвесцяць у вышук беларускіх сілавікоў, на якіх заявілі пацярпелыя ад іх гвалту?

— Мне б гэтага вельмі хацелася, але ў кожным выпадку гэта пытанне шмат у чым палітычнае.

Ад праваабарончых арганізацый і палітычных органаў у гэтай сітуацыі патрабуецца адвакатаваць, каб гэтыя дзеянні пракуратуры краін з універсальнай юрысдыкцыяй здзяйснялі як мага часцей і ў дачыненні да як мага большай колькасці асоб, якія здзяйснялі злачынствы ў Беларусі.