Суд над журналістам за ўвоз у Беларусь кнігі «Беларускі Данбас» адбудзецца 7 красавіка
Журналісту пагражае штраф да 20 базавых.
![photo_2021_03_31_19_21_06.jpg photo_2021_03_31_19_21_06.jpg](/img/v1/images/photo_2021_03_31_19_21_06.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Працэс над журналістам Раманам Васюковічам за ўвоз у Беларусь кнігі «Беларускі Данбас» адбудзецца 7 красавіка.
Разглядаць справу будзе суд Кастрычніцкага раёна Мінска. 24 сакавіка на Васюковіча склалі пратакол паводле новай рэдакцыі КаАП. Журналісту пагражае штраф да 20 базавых.
t.me/belsat