Тэхнічны стан купала базілікі ў Будславе прызнаны аварыйным
Расколіны ў ім павялічваюцца, і таму патрэбна ўсталяванне страховачных канструкцый і ўмацаванне, піша Catholic.by.
![_5463276981689889758_121.jpg _5463276981689889758_121.jpg](/img/v1/images/_5463276981689889758_121.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Павялічваюцца расколіны таксама ў скляпенні правай навы.
На жаль, пасля пажару небяспека не знікла. Адсутнасць даху і
ўмовы надвор’я выклікаюць насычэнне вільгаццю цаглянай кладкі скляпенняў і
сцен пад імі, што можа ў далейшым прывесці да страты атынкоўкі з каштоўным
фрэскавым жывапісам. Гаворка ідзе пра славутыя будслаўскія «аптычныя алтары».
Для таго, каб прадухіліць гэтыя працэсы, была зроблена
абарона будынка ад дажджу з падручных матэрыялаў з арганізаваным водаадводам за
межы будынка.
Гэта знізіла магчымасць далейшых пашкоджанняў, але не
выключыла яе цалкам.
Адна з цяжкасцей, з якой у ходзе працы сутыкнуліся
спецыялісты, — гэта практычна поўная адсутнасць архіўных матэрыялаў па будынку
касцёла. Раней не праводзілася яго комплекснае навуковае вывучэнне, у тым ліку
і архітэктурна-рэстаўрацыйныя абмеры.
Паводле «Нашай Нівы».