Траіх затрыманых па «справе TUT.BY» перавялі з СІЗА КДБ на «Валадарку»

Затрыманых па «справе TUT.ВY» Анжэлу Асад, Андрэя Аўдзеева і Дар'ю Данілаву перавялі са следчага ізалятара КДБ у СІЗА №1 на Валадарскага, паведамляе партал у сваім тэлеграм-канале.

photo1625473308.jpeg

Зараз больш за 10 чалавек, якія праходзяць па «справе TUT.ВY», знаходзяцца за кратамі. Супраць службовых асоб была ўзбуджаная крымінальная справа аб «ухіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры». Паводле афіцыйнай версіі, нібыта была атрымана выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій.
Адрас для лістоў: СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, Мінск, 220030.