У Беларусі дзіцячае агенцтва прадавала фота дзяўчынак педафілам

37-гадовы мужчына ладзіў парнаграфічныя фотасесіі з дзецьмі, а здымкі прадаваў за мяжу. Ахвярамі сталі 20 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў.

1581687486_mesq.jpg


Мужчыну дапамагалі маці непаўналетніх мадэлей, якія не толькі дазвалялі сваім дзецям удзельнічаць у адкрытых фотасесіях, але і самастойна перапісваліся з педафіламі.
Некалькі гадоў таму мужчына адкрыў агенцтва для прасоўвання непаўналетніх мадэлей у сацыяльных сетках. Аўтарам ідэі выступіла маці адной з дзяўчынак, піша газета «На страже».
Жанчына зарэгістравала акаўнт у Instagram для сваёй 7-гадовай дачкі і стала публікаваць яе фота. Праз некаторы час ёй напісаў невядомы, які прапанаваў купіць больш адкрытыя фота дзіцяці. Яна пагадзілася і прыцягнула для здымак свайго бізнес-партнёра.
Паводле матэрыялаў справы, большасць бацькоў наведвалі фотасесіі сваіх дзяцей. Некаторых абуралі адкрытыя паставы, тады мужчына гаварыў, што яго «няправільна зразумелі» і прасіў прабачэння. Бацькам, якія згаджаліся на ўдзел уласных дзяцей у фотасесіях, ён выплачваў грошы, а з адной жанчынай разлічыўся плазменным тэлевізарам коштам у 1500 долараў.
Характэрна, што мужчына ўдзельнічаў у прэстыжных фотаконкурсах і неаднаразова іх выйграваў. Пазней на яго кампутары выявілі пяць тэрабайт фота непаўналетніх.