У Беларусі ўвядуць закон, каб рэгуляваць працу валанцёраў
Беларускія ўлады лічаць, што краіне надзвычай патрэбны закон, які будзе рэгламентаваць валанцёрства, піша TUT.BY.
![Фота з сайта espanarusa.com Фота з сайта espanarusa.com](/img/v1/images/rjhwwapx388117.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта espanarusa.com
Да такой высновы прыйшлі чальцы Савета па пытаннях прававой і судовай
дзейнасці, што створаны пры кіраўніку дзяршавы, паведамляе Нацыянальны прававы
партал pravo.by.
На пасяджэнні 30 красавіка абмяркоўвалася пытанне заканадаўчага рэгулявання добраахвотніцкай (валанцёрскай) дзейнасці. Было адзначана, што трэба стымуляваць развіццё валанцёрства ў краіне, асабліва сярод школьнікаў і студэнтаў.
«Нягледзячы на масавасць валанцёрскіх арганізацый, у сваёй паўсядзённай дзейнасці яны сутыкаюцца з шэрагам праблем, звязаных з адсутнасцю адзінага комплекснага нарматыўнага прававога акта, які будзе рэгламентаваць правы і абавязкі валанцёраў, таксама іншыя пытанні ажыццяўлення іх дзейнасці», — паведамляе pravo.by.
У выніку Савет па пытаннях прававой і судовай дзейнасці вырашыў, што мэтазгодна прыняць адпаведны закон, каб забяспечыць «належнае рэгуляванне» сферы і павысіць "сацыяльную значнасць".
Паводле tut.by