У Беларусі з’явіліся хворыя на адзёр. Інфекцыю завезлі з Расіі
У Беларусі выяўлена ўжо 15 выпадкаў заражэння. Гэта толькі клінічна пацверджаныя выпадкі адру на стан 11 траўня.
Шмат гадоў сітуацыя зхваробай у Беларусі складасяся добра. Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што з 2014 года Беларусь штогод атрымлівае ад еўрапейскай рэгіянальнай камісіі пацвярджэнне статусу элімінацыі эндэмічнай перадачы адру і краснухі. Медыкі адзначаюць, што гэта стала прамым следствам шматгадовай бесперапыннай вакцынацыі насельніцтва ў рамках нацыянальнага календара прафілактычных прышчэпак.
Аднак цяпер хвароба прыйшла і ў Беларусь: па стане на 11 траўня ў Беларусі зарэгістравана 15 лабараторна пацверджаных выпадкаў адру і 1 выпадак падазрэння на адзёр — у Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях. Першыя пацыенты завезлі хваробу з Масквы і іншых гарадоў Расіі. Астатнія выпадкі адру — роднасныя і сяброўскія перасячэнні з першымі хворымі.
Хварэлі часцей за ўсё дарослыя асобы 25–59 гадоў (79,9%). Захворванне ва ўсіх працякала ў лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці. Стан здароўя ўсіх хворых здавальняючы.
Эпідэміялагічная сітуацыя па адру ў свеце і Рэспубліцы Беларусь
Сітуацыя па захворванні на адзёр у свеце застаецца напружанай ужо больш за два гады. У 2021 годзе ў свеце рэкордна вялікая колькасць дзяцей — амаль 40 мільёнаў, прапусцілі вакцынацыю супраць адру: 25 мільёнаў дзяцей прапусцілі сваю першую дозу і яшчэ 14,7 мільёнаў дзяцей – другую дозу.
Гэта зніжэнне з'яўляецца значным адкатам у глабальным прагрэсе на шляху дасягнення і падтрымання элімінацыі адру і азначае, што мільёны дзяцей застаюцца ўразлівымі да інфекцыі. Як вынік на працягу 2021 года ў свеце зарэгістравана больш за 9 мільёнаў выпадкаў адру, прычым з іх каля 128 тысяч — са смяротным зыходам.
Толькі за перыяд люты 2022 г. — студзень 2023 г. у Еўрапейскім рэгіёне СААЗ зарэгістравана больш за 1300 пацверджаных выпадкаў адру. З іх найбольшая колькасць зарэгістравана ў Таджыкістане — 513, Турцыі — 286.
Зніжэнне ўзроўняў ахопу вакцынацыяй, паслабленне эпіднагляду, перабоі і затрымкі ў правядзенні імунізацыі, у тым ліку з-за COVID-19, а таксама ўстойлівыя буйнамаштабныя ўспышкі, якія адбываюцца ў 2021 – 2023 гадах, азначаюць, што адзёр уяўляе сабой непасрэдную пагрозу ва ўсіх рэгіёнах свету.
Што такое адзёр?
- Адзёр з'яўляецца заразнай хваробай віруснага паходжання. Вірус адру звычайна перадаецца праз прамы кантакт, а таксама па паветры, інфікуе слізістую абалонку, а затым распаўсюджваецца па арганізме. Калі чалавек, які не хварэў на адзёр або не быў прышчэплены, мае зносіны з хворым, то верагоднасць заражэння адром – практычна 100%.
- Першай прыкметай адру з'яўляецца значнае павышэнне тэмпературы. Яно надыходзіць прыкладна праз 10-12 дзён пасля ўздзеяння віруса і працягваецца ад 4 да 7 дзён;
- На гэтай, пачатковай стадыі, могуць з'яўляцца насмарк, кашаль, пачырваненне вачэй і слёзацёк, а таксама дробныя белыя плямы на ўнутранай паверхні шчок;
- Праз некалькі дзён з'яўляецца сып. Спачатку — на твары і верхняй частцы шыі, затым сып распаўсюджваецца па целе і, у апошнюю чаргу з'яўляецца на руках і нагах.
- Сып трымаецца 5-6 дзён і затым знікае. У сярэднім, сып выступае праз 14 дзён (ад 7 да 18 дзён) пасля ўздзеяння віруса.
- Медыкі папярэджваюць, што вельмі важна пры найменшым падазрэнні на развіццё адру, асабліва пры з'яўленні сыпу неадкладна звярнуцца да ўрача.
- Гэта вельмі істотна не толькі для больш хуткай пастаноўкі дыягназу і пачатку лячэння, але і для прыняцця супрацьэпідэмічных мер у калектыве, які наведваў хворы.