Перамаглі? Каронавірус у Беларусі больш не лічыцца небяспечным захворваннем
COVID-19 выключаны з пераліку небяспечных захворванняў у Беларусі — пастанова пачала дзейнічаць якраз сёння, 17 лютага.

Міністэрства аховы здароўя абнавіла спіс хвароб, якія прызнаныя небяспечнымі для здароўя жыхароў Беларусі.
Адпаведная пастанова Мінздароўя з'явілася ў адкрытым доступе на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша агенцтва «Мінск-Навіны»
Нагадаем, COVID-19 быў унесены ў спіс небяспечных хвароб у лютым 2020 года. Цяпер Каронавірус COVID-19 выключаны з гэтага пераліку на падставе пастановы Міністэрства аховы здароўя № 25 ад 3 лютага. Гэта пастанова пачала дзейнічаць сёння, 17 лютага.

Раней у спісе ўтрымліваліся назвы сямі небяспечных хвароб, цяпер ён скарочаны на два пункты – выключаны каранавірус і інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам, у прыватнасці ганарэя і пранцы.
Пералік захворванняў, якія ўсё яшчэ прызнаюцца небяспечнымі, уключае цяпер сібірскую язву, чуму, гемарагічныя ліхаманкі Ласі, Марбурга, Эбола, халеру і актыўныя сухоты органаў дыхання.
COVID-19 Мінздароўя дадало ў гэты пералік у пачатку 2020 года. Наяўнасць захворвання ў гэтым пераліку дазваляе праводзіць прымусовы абавязковы медыцынскі агляд у выпадку адмовы чалавека ад яго, калі ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што ў асобы ёсць такое захворванне, нагадвае «Свабода». Таксама дапускаецца прымусовая шпіталізацыя і лячэнне пры наяўнасці ў чалавека захворвання з пераліку.

Ад сёння праклён “каб цябе пранцы!” афіцыўна не такі страшны, як “халера яго бяры!”. Ну, калі верыць пастанове беларускага Міністэрства аховы здароўя.