Covid-19 зноў паказвае зубы: СААЗ рэкамендуе аднавіць 10-дзённую ізаляцыю
У СААЗ выпусцілі новыя рэкамендацыі па эпідэміялагічных мерах пры інфіцыраванні COVID-19. Эксперты рэкамендуюць хворым з сімптомамі ізалявацца ад навакольных на дзесяць дзён, а пры бессімптомнай плыні хваробы на пяць дзён. Тэрмін ізаляцыі можа быць скарочаны ў выпадку адмоўнага выніку экспрэс-тэста. Акрамя таго, СААЗ абнавіла рэкамендацыі па лекаванні і яшчэ раз падкрэсліла істотнасць нашэння масак. паведамляе прэс-служба ААН.
![Фота: Reuters Фота: Reuters](/img/v1/images/karanavirus.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Reuters
Гэтыя новыя рэкамендацыі заснаваныя на даных 12 даследаванняў з удзелам 2799 чалавек, якія паказалі, што людзі без сімптомаў менш заражаюць іншых, а калі і заражаюць, то хвароба рэдка прыводзіць да шпіталізацыі.
Выкарыстанне экспрэс-тэста да дзясятага дня можа скараціць працягласць ізаляцыі на тры дні. Больш кароткі перыяд ізаляцыі, як адзначаюць у СААЗ, дазваляе змякчыць сацыяльна-эканамічныя наступствы пандэміі.
![Беларуская фота-мадэль у Кітаі: пра кітайскія пратэсты, кар’еру і месяц у лакдаўне Беларуская фотамадэль у Кітаі: пра кітайскія пратэсты, кар’еру і месяц у лакдаўне](/img/v1/images/photo1670960622__3_.jpeg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
«Мы заклікаем урады і працадаўцаў падтрымліваць людзей з SARS-CoV-2, каб яны маглі вытрымаць тэрміны ізаляцыі і зменшыць шанцы перадачы інфекцыі», — адзначыла Джанет Дыяз, вядучы спецыяліст праграмы СААЗ па рэагаванні на COVID-19.
СААЗ таксама заклікаў людзей па-ранейшаму насіць маскі, напрыклад, у перапоўненых памяшканнях ці ў месцах з дрэннай вентыляцыяй.
![Міністр аховы здароўя Беларусі: пандэмія падышла да канца. Каронавірус: а вось вам «Кракен» Міністр аховы здароўя Беларусі: пандэмія падышла да канца. Каронавірус: а вось вам «Кракен»](/img/v1/images/front__1_.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)