У Беларусі зацвердзілі правілы бяспекі для АЭС, да пуску якой застаюцца тыдні

Міністэрства надзвычайных сітуацый Беларусі зацвердзіла нормы і правілы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, перадае Радыё Свабода.

Вучэнні на Беларускай АЭС, 2019 год

Вучэнні на Беларускай АЭС, 2019 год

У дакуменце вызначаны асноўныя крытэрыі і прынцыпы бяспекі, якія рэалізуюцца ў праекце АЭС і яе сістэмаў, патрабаванні да канструкцыі і актыўнай зоны станцыі.
Так, сістэма фізічных бар’ераў блока АЭС павінна ўключаць: мяжу контуру цепланосьбіта рэактара, герметычную агароджу, паліўную матрыцу, абалонку цеплавыдзяляльных элементаў. А сістэма тэхнічных захадаў павінна ўтвараць пяць узроўняў глыбокаэшалянаванай абароны.
Вызначалі таксама мэтавыя арыентыры бяспекі АЭС у выглядзе велічынь неперавышэння сумарнай імавернасці аварый для кожнага блока АЭС, значнага аварыйнага выкіду, цяжкіх аварый для сховішчаў ядзернага паліва.
Карпарацыя «Росатом» плануе цягам наступных тыдняў атрымаць ліцэнзію на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС і ажыццявіць яго фізічны пуск.
Інжынірынгавы дывізіён «Росатома» пацвердзіў завяршэнне прыёмкі ядзернага паліва для пачатковай загрузкі ў рэактар.
Беларусь вядзе будаўніцтва АЭС побач з Астраўцом на Гродзеншчыне паводле расійскага праекта ВВЭР-1200. Яна будзе складацца з двух энергаблокаў магутнасцю 1200 МВт кожны. Першы плануецца здаць сёлета ўлетку, другі — у 2021-м.
svaboda.org