У Будслаўскім касцёле зноў служаць імшу
Напрыканцы 2021 года ў Будславе прайшла Святая Імша.
Вернікі зноў могуць наведваць будслаўскі касцёл.
Напрыканцы 2021 года ў Будславе прайшла Святая Імша — яна не праводзілася тут з таго часу, як будынак пацярпеў ад пажару.
Будслаўскі касцёл — важная каталіцкая святыня Беларусі. Будынак касцёла гарэў у траўні. Агонь ахапіў і абрынуў дах касцёла. Беларусы сабралі на яго аднаўленне больш за мільён рублёў.