У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
Час ствараць чаты для гандлёвых цэнтраў.

Гандлёвыя цэнтры застаюцца важнай кропкай пратэстаў, асабліва ў сталіцы. У іх шмат людзей, і тым, хто запланаваў правесці акцыю, лёгка дасягнуць добрага эфекту і застацца ў бяспецы.
За адзін вечар у Мінску ў адным гандлёвым цэнтры — «Галерэі» — гучна скандавалі «Жыве Беларусь!» А у «Дана Молл» сёння выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг.