Фотафакт: у Грозаве і Семежаве зніклі крыжы героям Слуцкага збройнага чыну

Мясцовыя жыхары ў Грозаве сказалі, што крыж знеслі каля месяца таму. Фота ў рэдакцыю даслаў чытач НЧ.

hrozava_1_logo_1.jpg


Крыж у Грозава быў усталяваны насупраць Дома культуры, побач таксама знаходзіцца праўленне сельгаспрадпрыемства.

Крыж у Грозава

Крыж у Грозава

img_20230113_152232_logo.jpg

Грозава без крыжа

img_20230113_173803_logo.jpg
img_20230113_173816_logo.jpg

На месцы крыжа ў Семежаве
 

Нагадаем, 2-гі Грозаўскі полк фарміраваўся ў Слуцку, мястэчках Грозаве і Семежаве з беларускай міліцыі і сялян-добраахвотнікаў. У Грозаве добраахвотнікі, сялянскія хлопцы, збіраліся ў памешчыцкім доме, адтуль і пашлі на фронт. Грозаўскі полк складаўся з 2 батальёнаў, а яны падзяляліся на роты. Камандзір палка — капітан Лука Семянюк (былы камандзір 1-га беларускага партызанскага атрада), намеснік камандзіра палка — капітан Гнароўскі, камандзіры батальёнаў — капітан Антон Самусевіч і штабс-капітан Мацэля. Пасля фарміравання (апроч рэзерву) у 2-м Грозаўскім палку было каля 2 тыс. чалавек. Узбраеннем (вінтоўкі і некалькі кулямётаў) была забяспечана толькі чвэрць асабовага саставу; за кошт трафеяў і дапамогі Беларускай вайсковай камісіі пазней была ўзброена палова жаўнераў палка. У пачатку паўстання полк займаў фронт у 60 км у нейтральнай зоне савецка-польскай граніцы на поўнач ад лініі фронту 1-га Слуцкага палка (лінія Грозаў — Капыль — Цімкавічы — Семежава) і рабіў напады на палявыя каравулы Чырвонай Арміі. Маючы дрэнныя разведвальныя звесткі, камандаванне Чырвонай Арміі спачатку прыняло жаўнераў Слуцкай брыгады за атрады генерала Булак-Балаховіча.