У рэйтынгу лепшых краін свету Беларусь вярнулася на пазіцыю 2017 года

У рэйтынгу лепшых краін свету, які складаецца выданнем US News & World Report, Беларусь заняла 70-е месца з 73-х краін. У гэтым жа рэйтынгу 2019 года Беларусь была на 73-м месцы.

best.jpg

У 2018 годзе Беларусь займала ў дадзеным спісе 72-е месца, а ў 2017 годзе — 70-е. Аднак у папярэднія гады ў рэйтынгу налічвалася 80 дзяржаў. Так што пра нейкія паляпшэнні пазіцый казаць складана.
Тым больш, што ўсе суседнія з Беларуссю дзяржавы традыцыйна знаходзяцца ў рэйтынгу вышэй нашай краіны.
Так Расія ў 2020 годзе ў рэйтынгу US News & World Report заняла 23-е месца (у мінулым годзе — 24-е), Польшча — 34-е (33), Літва — 59-е (57), Латвія — 62-е (55), Украіна — 68-е (65).
Кожная краіна ў рэйтынгу U.S. News & World Report ацэньвалася па дзевяці катэгорыям, якія складаліся з цэлай групы подпараметраў. 9 катэгорый утварылі асобныя субрейтынгі, якія адлюстроўваюць развіццё прадпрымальніцтва, прывабнасць для турыстаў, стаўленне да насельніцтва, культурны ўплыў, спадчына, эканамічны патэнцыял, адкрытасць для бізнесу, якасць жыцця, палітычная і ваенная моц. Адзначым, што месца Беларусі ў большасці субрэйтынгаў знаходзіцца ў дыяпазоне ад 50 месцы (развіццё прадпрымальніцтва) да 70 (адкрытасць для бізнэсу). Аднак у субрейтынгу палітычнай і ваеннай моцы Беларусь займае 34-е месца. Гэта лепшы паказчык нашай краіны.
У дзясятку лепшых краін свету ўвайшлі Швейцарыя, Канада, Японія, Германія, Аўстралія, Вялікабрытанія, ЗША, Швецыя, Нідэрланды і Нарвегія.
Паводле thinktanks.by