У школах Гомельскага раёна дзецям пачалі распавядаць пра калабарацыяністаў і іх сімволіку

У снежні ў школах Гомельскага раёна педагогі павінны правесці ўзмоцненую інфармацыйную працу з дзецьмі і распавесці ім пра калабарацыяністаў падчас вайны — такую задачу паставілі мясцовыя чыноўнікі.Ліст з такім пасылам даслалі ў рэдакцыю Ребенок.by чытачы.

1608.jpg


Чытачы даслалі фота ліста за подпісам намесніка старшыні Гомельскага райвыканкама. Адрасат —мясцовы аддзел адукацыі. У дакуменце гаворыцца пра тое, што школам неабходна на працягу снежня 2020 года арганізаваць тэматычныя класныя гадзіны па тэматыцы «калабарацыяністы і іх сімвалы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пакаленняў"» Гэта робіцца ў мэтах " развіцця ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае і недапушчальнасці гераізацыі фашызму (выкарыстанне БЧБ сімволікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны)».
Да асвятлення тэмы выканаўцы павінны падысці сур'ёзна — прыцягнуць выкладчыкаў гісторыі і работнікаў музеяў. І, вядома ж, даць справаздачу аб праведзенай працы ў тэрмін да 29.12.2020.
У школах раёна выконваюць даручэнне. Журналісты патэлефанавалі ў некалькі ўстаноў адукацыі, і ўсюды адказалі: ліст з райвыканкама бачылі, перадалі даручэнне класным кіраўнікам, працуюць па ім.
— У сувязі з рэкамендацыямі да 24 снежня праводзім па гэтай тэматыцы інфармацыйныя і класныя гадзіны — паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Яромінскай СШ Алена Жыліцкая. — У нас у штаце малады спецыяліст, музейны работнік. У двух класах — 4 «А» і 8 «Б» — была праведзена праца з паказам відэаролікаў ў актавай зале.
Дзецям распавядалі аб калябаранцкай плыні і аб тым, як да іх змянялася стаўленне не толькі суседзяў, але і родных, кажа суразмоўца.
— Сімволіку закраналі ў дадзеным кантэксце?
— Закраналі. Паказвалі, хто і пад якімі сімваламі выходзіў, праходзіў па дамах, здаваў, здраджваў. БЧБ-сцягі фігуравалі. Гэта не таямніца. Нашы дзеці ведаюць. Мы ўдзельнічалі ў анлайн-анкетаванні па тэме Вялікай Айчыннай вайны, якое праводзіла вобласць. На адно з пытанняў аб сімволіцы «Да каго адносіцца сцяг», дзеці выразна адказалі: «Гэта калабаранты».
У Церашкоўскай СШ таксама паведамілі, што перадалі даручэнне класным кіраўнікам. Спыталі ў адміністрацыі, што менавіта педагогі павінны распавядаць вучням:
— Думаю, даводзяць дзяржаўную ідэалогію. Мы павінны выхоўваць у дзецях самае добрае, — адказалі ў школе.
У аддзеле адукацыі Гомельскага райвыканкама журналістам пацвердзілі, што рэкамендавалі запрашаць на класныя гадзіны па гэтай тэматыцы спецыялістаў-гісторыкаў і музейных супрацоўнікаў.
— Дзеці цяпер менш у музеі ходзяць. Прыцягненне спецыялістаў на грамадзянска-патрыятычныя класныя гадзіны — гэта нармальная практыка, — патлумачыла начальніца аддзела Алена Кавалёва.
Цікавімся, ці была агучаная тэма запланаваная першапачаткова ці нешта вырашылі памяняць:
— Ніхто нічога не мяняў. Раздзел грамадзянска-патрыятычнага выхавання ідзе планава ў выхаваўчай працы.
— І тэма калабарацыяністаў у тым ліку?
— Я зараз кажу аб грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Калі вас цікавіць тэма канкрэтнай класнай гадзіны, то ў кожнай установе адукацыі існуе свой план працы. Была канкрэтна гэтая тэма ці яна па-іншаму гучала... але тэма сімволікі заўсёды была ў планах і не толькі ў гэтым годзе. А ўжо фармулёўка... напэўна, сама сутнасць важна, а не назва.
У аддзеле ідэалогіі Гомельскага райвыканкама паведамілі, што справаздачы аб праведзенай інфармацыйнай працы пакуль не атрымлівалі:
— Школы не даюць справаздачу нашаму аддзелу. Мы ліст не складалі. Справаздачы ніякія не атрымлівалі, а тое, што школы павінны былі са старшакласнікамі правесці [інфармацыйную працу], напэўна, яшчэ праводзяць.