Жарт, якi выйшаў з пад кантролю: як лёгка размясцiць нацыянальны сцяг у вакне
Добра смяецца той, хто беларус.
Раней мы ўжо паведамлялi пра крэатыў i хiтрасць беларусаў. Пасля таго, як за бел-чырвона-белы сцяг нават у вакне ўласнай кватэры сталi даваць штрафы i суткi, нехта пабачыў, што каробка ад тэлевiзара LG таксама мае бел-чырвона-белую афарбоўку. Iдэя хутка пайшла ў масы, людзi нават сталi шукаць у iнтэрнэце пустыя каробкi задарма цi за грошы.
I вось новы крэатыў: беларусы адмалявалі дызайн бел-чырвона-белай скрынкі ад тэлевізара LG і выклалі для вольнага выкарыстання. Пра гэта паведамiў у Фэйсбуку Symbal.by.
Спампаваць дызайн для друку можна па спасылцы.