Беларусы прыдумалі альтэрнатыву бел-чырвона-беламу сцягу на балконах
Самая крэатыўная нацыя.
Беларусы прыдумалі, як размяшчаць на сваіх балконах і лоджыях бел-чырвона-белы сцяг без сцяга.
Пасля таго, як адбылася серыя арыштаў, ператрусаў і штрафаў за бел-чырвона-белыя сцягі на балконах (цяпер гэта лічыцца пікетаваннем і мусіць быць дазволена выканкамам), вынаходлівыя беларусы прыдумалі выйсце з сітуацыі. Людзі заўважылі, што ўпакоўка ад тэлевізараў маркі LG мае дакладна такую афарбоўку, як і нацыянальны сцяг.
На балконых ужо з'яўляюцца такія каробкі, а тыя, каму не пашчасціла іх мець пад рукой, шукаюць у інтэрнэце.
Чаго чакаць пасля новай ініцыятывы беларусаў? Забароны на выпуск тэлевізараў LG ці судоў за размяшчэнне каробкі? «Новы Час» будзе сачыць за развіццём падзеяў.