Марыі Калеснікавай прысуджана нямецкая прэмія ў галіне правоў чалавека

Фонд імя Герхарта Баўма адзначыў адвагу і бескампраміснасць беларускі, прысудзіўшы Марыі Калеснікавай ўзнагароду ў галіне правоў чалавека.

unnamed_209.jpg

Аднаму з лідараў беларускіх пратэстаў Марыі Калеснікавай прысуджана прэмія ў галіне правоў чалавека фонду імя Герхарта Баўма. Сваім рашэннем аргкамітэт дэманструе "пакланенне перад адвагай і бескампраміснасцю" Марыі, паведамілі ў фондзе ў суботу, 12 снежня. Памер прэміі складае 10 000 еўра.
Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца на фестывалі новай музыкі Eclat ў Штутгарце 7 лютага 2021 года. Калеснікава "за неверагодна кароткі час ператварылася ў вядучую постаць беларускага дэмакратычнага руху", заявіла адна з кіраўнікоў фестывалю Крысціне Фішэр (Christine Fischer). Узнагароду за Марыю, якая з пачатку верасня знаходзіцца пад вартай, атрымае яе сястра Таццяна Хоміч.
Марыя Калеснікава не ўпершыню стала лаўрэатам германскай прэміі. Так, у пачатку снежня ёй разам з Веранікай Цапкала і Святланай Ціханоўскай прысудзілі прэмію імя Марціна Лютэра "бясстрашныя словы". Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 24 красавіка ў Вормсе. Святлана Ціханоўская балатавалася на пасаду прэзідэнта Беларусі пасля таго, як улады рэспублікі спачатку адмовілі ў рэгістрацыі, а затым ўзялі пад варту яе мужа Сяргея. Вераніка Цапкала - жонка палітыка Валерыя Цапкалы, таксама адхіленага ад выбараў.
dw.com