У нядзелю ў Мінску — маршы двароў (фота, відэа)

Беларусь пратэстуе ўжо чатыры месяцы.

photo_2020_12_12_23_55_02.jpg

У нядзелю 13 снежня ў Мінску двары выходзяць на марш. У такім фармаце нядзельныя акцыі адбываюцца ўжо не ўпершыню.
З самай раніцы ў горадзе заўважылі шмат мікрабусаў сілавікоў, вадамёты. Цэнтр горада вольны, там не выстаўляліся агароджы, як было дагэтуль. Узмацненні сілавікоў рассярэдзіліся па раёнах.
У 12:00 чакаецца пачатак збору двароў. Але некаторыя двары ўжо выйшлі на марш.
17:50 Усе РУУС Менску сёння адмовіліся прымаць перадачы для затрыманых.
17:40 Падчас маршаў сілавікі затрымлівалі спевака Макса Каржа. Яго завялі ў бус, праверылі дакументы і адпусцілі. Пра гэта паведамілі відавочцы. Макс Корж пазней падцвердзіў гэтую інфармацыю.
Трактарны выйшаў з крэатыўнымі сцягамі

photo_2020_12_13_17_44_39.jpg


17:30 Недзе нават перакрывалі дарожны рух


17:00 Сухарава кішыць аліўкамі, нягледзячы на тое, што маршы скончыліся. Прачэсваюць увесь раён, асабліва пільна вуліцы Шаранговіча і Янкоўскага.


16:35 Моманты марша

photo_2020_12_13_16_20_10.jpg


photo_2020_12_13_16_20_07.jpg


photo_2020_12_13_15_40_07.jpg



16:30 Жыхары Зялёнага Лугу крычаць «Казак у аўтазак» каля школы № 66.
«Казак – дырэктарка школы, фальсіфікатарка. З гэтай школы таксама жанчына злазіла па лесвіцы з вакна ў дзень выбараў», – пішуць нам гледачы.



16:00 Карагод пад "Тры Чарапахі"


15:55 Слухачы @euroradio пішуць, што сталі сведкамі затрымання 84-гадовага паэта Яна Грыба. Гэта адбылося ў раёне 14:00 на завулку Каржанеўскага. Грыба завялі ў бус.

15:40 У раёне праспекту Газеты «Праўда» затрымалі няпоўнагадовага. Чалавек на відэа выглядае падлеткам, а людзі за кадрам крычаць, што гэта дзіця.

Днём на вуліцы Лібкнехта былі затрыманыя некалькі чалавек. Жанчына зняла на відэа і даволі эмацыйна пракаментавала моманты затрымання.

Акцыя на вуліцы Сухой



15:10 Увесь Мінск гуляе! Мядзвежына, Захад, Малінаўка, Талбухіна, Ангарская, Серабранка... Нягледзячы на мароз, галаледзіцу ды ашалеўшых сілавікоў.


Па стане на 15:00 у спісе затрыманых, які валанцёры складаюць па інфармацыі ад відавочцаў затрыманняў і сваякоў затрыманых, ужо больш за 60 чалавек. У спісе праваабаронцаў з "Вясны" — амаль 40 чалавек.

15:00 На калону, якая рухалася па вуліцы Калініна, жыхарка аднаго з дамоў з трэцяга паверха скінула велізарны рондаль - ніхто не пацярпеў.




14:40 Што адбываецца на гэты момант

photo_2020_12_13_14_28_58.jpg


➖ Як у Мінску, так і ў іншых гарадах Беларусі праходзяць раённыя маршы і акцыі пратэсту, збіраецца шмат калонаў з дзясяткаў чалавек, дзесці і з сотняў.
➖У Мінску ўпершыню за доўгі час не закрывалі станцыі метро, не адключалі мабільны інтэрнэт, сілавікі не перакрывалі дарогі.
➖Пры тым сілавікі ладзяць паасобныя затрыманні і напады на пратэстоўцаў на вуліцах і ў дварах. Затрыманых б’юць. Як відаць з сеткі каналаў «Глаза Минска», перасоўванні сілавікоў па горадзе хаатычныя.
➖Сярод тэхнікі сілавікоў заўважылі вадамёты (у Мінску –3°С), але пакуль супраць дэманстрантаў не ўжывалі спецсродкаў. Сведкі паведамлялі і пра сілавікоў з сабакамі, але сабак сёння супраць дэманстрантаў (прынамсі пакуль) не ўжывалі.
➖Аднаму з затрыманых удалося зьняць і перадаць відэа з гомельскага аддзяленьня міліцыі — сілавікі пагражаюць затрыманым, нецэнзурна лаюцца.



14:15 Моманты марша

photo_2020_12_13_14_12_46.jpg


photo_2020_12_13_14_12_48__2_.jpg


photo_2020_12_13_14_12_48.jpg


photo_2020_12_13_14_12_49__2_.jpg


photo_2020_12_13_14_12_49.jpg


photo_2020_12_13_14_12_50.jpg


photo_2020_12_13_14_12_51.jpg



photo_2020_12_13_14_14_34.jpg


14:10 Відэа, як праходзіў сённяшні марш у раёне станцыі метро «Пушкінская». Цяпер усе ўдзельнікі маршу вярнуліся дадому.


Каля ўнівермага "Беларусь" на Партызанскай кропкавыя затрыманні. Па раёне кружыць з дзясятак бусаў, аўтазак, калоны пакуль разбегліся, людзей ловяць у дварах
14:05 Ніна Багінская на маршы на вуліцы Калініна.

photo_2020_12_13_13_44_33.jpg


14:00 Серабранка, Мінск. Кожную нядзелю тут выходзяць на маршы раёнаў, гэтая нядзеля не выключэнне.



13:50 На Адаеўскага жорстка збілі затрыманага

Жорсткае затрыманне ва Уруччы

Сілавікі паклалі мужчыну тварам у бруд, збілі і забралі ў машыну ДАІ мужчыну на вуліцы Данілы Сердзіча. "Паклалі мужчыну, білі проста так. Побач яго дзяўчына плача. Да яе потым падышлі людзі, і яна з імі пайшла далей", — распавядаюць @euroradio відавочцы.



13:45 Грушаўка і Лошыца



13:35 Калона ў Каменнай горцы. Людзі прайшліся маршам вакол па кварталу, на вуліцы не выходзілі. Вырашылі разысціся, бо паступіла інфармацыя, што едуць сілавікі. Людзі пачалі разыходзіцца, і праз пару хвілін у двары пачалася зачыстка. 

«Акадэмія навук і парк Чалюскінцаў выйшлі гуляць»




13:20 Ва Ўручча, дзе праходзяць нядзельныя маршы раёнаў, прыехалі некалькі машын з сілавікамі.


Шарыкі


13:05 Ва Ўруччы сілавікі хапаюць людзей на вуліцы. Жанчына за кадрам здзіўляецца, «дык яны спакойна ішлі, гэтыя хлопцы».


Плошча Пераменаў таксама выйшла

У Сухарава людзі гуляюць пад воклічы «Лукашэнка ў аўтазак»


13:07 Па дварах побач з вуліцай Сярова рухаецца калона з чалавек дваццаці. Да іх з боку Кароны на Кіжаватава едуць бусы з «сілавікамі». Цяпер па вуліцы Асаналіева бегае некалькі дзясяткаў міліцыянтаў і людзей у чорным. Атачылі з розных бакоў: ад БХМД, «Кароны» на Кіжаватава, магістралі, якая выходзіць на Сярова.

13:00 Жыхары "Маяка Мінска" сабраліся пад сцягам. Неўзабаве прыехалі сілавікі, людзі разышліся па крамах.


photo_2020_12_13_12_37_36.jpg


photo_2020_12_13_12_46_03.jpg


 Вось так сабраліся людзі ў Сокале


photo_2020_12_13_12_54_47.jpg


Чыжоўка


photo_2020_12_13_12_57_54.jpg



12:55 Працягваюцца маршы калон, дзе-нідзе адбываюцца напады сілавікоў на людзей




12:40 Затрыманні на вуліцы Кірэенкі ў Менску, пішуць, што мужчыну перад затрыманнем білі нагамі.
Але людзі працягваюць маршыраваць.



12:00 У Зялёным лузе сёння ад самай раніцы жыхары раёна выходзілі на марш, скандуючы «Жыве Беларусь!»


11:50
Грушаўка і Розачка пачалі першымі, яшчэ ў цемры.

Каменная горка выйшла