Паміж Мінскам і Магілёвам пачалі хадзіць цягнікі бізнес-класа

Цяпер час у дарозе скараціцца да 3 гадзін.

photo_2020_12_13_10_20_18.jpg

13 снежня БелЖД пусціла па маршруту Мінск-Магілёў-Мінск новыя цягнікі бізнес-класа. Гэта шасцівагонныя дызель-цягнікі ДП6 польскага канцэрну PESA. На маршруце штодзень будуць хадзіць тры пары такіх цягнікоў. Цяпер час у дарозе скараціцца да 3 гадзін.
У цягніку 311 месцаў, у тым ліку 25 месцаў першага класа. Ёсць адмысловыя месцы для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, прадугледжаны месцы для дзіцячых вазкоў, ровараў і крупнагабарытнага багажу. У салоне працуе сістэма кандыцыянавання паветра, бясплатны Wi-Fi, бартавы медыясэрвіс, разеткі для зарадкі гаджэтаў. Туалеты ў цягніку вакуумнага тыпу.