Мінскі бар «Перасмешнік» выставілі на продаж
Уладальніца Вольга Мазур лічыць, што гэта адзіны спосаб захаваць "Перасмешнік" і яго каманду.
Бар трапіў пад рэпрэсіі з боку правяраючых органаў з-за таго, што не працаваў 26 кастрычніка — у дзень Нацыянальнай забастоўкі.
За гэты час у Мінску з-за рэпрэсій з боку правяраючых органаў былі вымушаныя зачыніцца больш за 10 кафэ і бараў. Вось толька частка з іх:
Бары "Хулиган", "Ў бар", "Бедный родственник", SVOBODY.4, POST BAR. Кафэ Monkey Food, кавярні O'Petit, "32.08. Вечнае лета", "Мануфактура".
Усе праекты Улада Луневіча: ENZO, Underdog, Дэпо, Лаўка, Let it be, BakeZavod, Simple.
У Гродна быў вымушаны зачыніцца бар "Несцерка" і іншыя.