У Эйндховене прайшла акцыя салідарнасці з Беларуссю
У нядзелю, 13 снежня, у Эйндховене, прайшла акцыя салідарнасці, арганізаваная беларускай суполкай у Нідэрландах.

Беларусы прыбылі сёння з розных гарадоў Нідэрландаў, каб выказаць салідарнасць з ахвярамі рэжыму і беларусаў, якія змагаюцца за свабоду ў самых цяжкіх умовах прыгнёту, катаванняў і пераследу, нягледзячы на галалёд і ўмовы надвор'я.


Беларусы Нідэрландаў ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання, раздалі ўлёткі і распавялі галандцам аб прававым і палітычным крызісе ў Беларусі.

