У Віцебску памёр хворы з пацверджаным каронавірусам
У Віцебску памёр хворы з пацверджаным каронавірусам. Гаворка ідзе пра 75-гадовага акцёра Коласаўскага тэатра Віктара Дашкевіча. Факт смерці мужчыны TUT.BY пацвердзіла яго дачка Вікторыя. Гэта адбылося ўначы 31 сакавіка.
Нагадаем, у яго і жонкі было запаленне лёгкіх, гэты дыягназ ім паставілі ў паліклініцы. Мужа і жонку адправілі на шпіталізацыю ў тубдыспансер. Аднак ён быў перапоўнены, і пары выпісалі антыбіётыкі і адпусцілі дадому.
Дома ў акцёра была тэмпература. Дзяжурны лекар сказала, што трэба неадкладна ехаць у бальніцу.
Мужа і жонку паклалі ў розныя палаты ў скурвендыспансэра. Узялі тэсты на каронавірус, але сказалі, што вынікі адмоўныя.
Разам з акцёрам знаходзіўся мужчына, якога пазней забралі з бальніцы. Чаму і куды — ніхто не сказаў. Затым ён ляжаў з іншымі трыма мужчынамі.
24 сакавіка акцёру стала горш, і яго перавялі ва ўстанову аховы здароўя «Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр». Там ўзялі новы аналіз на каронавірус. 26 сакавіка стала вядома, што вынік станоўчы.
Жонку акцёра выпісалі 26 сакавіка, яна на 14-дзённым карантыне.
А яе муж быў у рэанімацыі, на апараце ШВЛ.
За мяжу акцёр не ездзіў.
30 сакавіка Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала свежыя дадзеныя аб распаўсюдзе інфекцыі ў краіне: усяго зафіксавана 152 выпадкі каронавіруса, ачунялі 47 чалавек. Краіна просіць у МВФ «хуткі» крэдыт на барацьбу з наступствамі глабальнага крызісу, выкліканага у тым ліку пандэміяй. Тым часам у Віцебску прадставілі спіс мер па барацьбе з каронавірусам.
Біяграфія акцёра Віктара ДашкевічаНарадзіўся 3 студзеня 1945 года ў вёсцы Вяціцераўка Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.
З 1969 па 1973 год навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (курс В.П.Рэдліх).
З 1973 па 1990 год працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 1990 па 1991 год працаваў дырэктарам Беларускага тэатра "Лялька" (Віцебск).
З 1991 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
З 1981 па 1990 год, з 1991 па 2007 год выконваў абавязкі загадчыка трупай тэатра імя Якуба Коласа.
Паводле tut.by