У італьянскай вёсцы Сэлія забаранілі паміраць
Мэр мястэчка на поўдні Італіі абвясціў забарону на смерць. Заклікае мясцовых да патрыятызму і заахвочвае не хварэць і не паміраць, а карыстацца паслугамі лакальнай службы аховы здароўя.
![zrzut_ekranu_2015_08_07_o_16_05_15_large_article_big.png zrzut_ekranu_2015_08_07_o_16_05_15_large_article_big.png](/img/v1/news/full/zrzut_ekranu_2015_08_07_o_16_05_15_large_article_big.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Мы выдалі гэтае паведамленне не дзеля жарту, а з усёй павагай. Сэлія, як шмат мясцовасяцяў на поўдні Італіі, абязлюджваецца. Таму мусім лячыцца і дбаць пра здароўе, каб наша маленькая
мясцовасць магла ўтрымоўваць свае службы: цэнтр здароўя і аналітычны дыспансер, таксама транспартныя сродкі для перавозкі хворых у бліжэйшы шпіталь у Катандзары»,
— тлумачыць зварот мясцовых уладаў мэр Давідэ Дзікінэлля, які па прафесіі лекар-педыятар.
У Сэліі жывуць больш за паўтысячы чалавек, у якіх 60 % старэйшыя за 75 гадоў. У асноўным гэты жанчыны, як правіла, удовы.
«Калі нейкі пасёлак робіцца меншым, жыхары, якія застаюцца, вымушаныя плаціць большыя мясцовыя падаткі і вёска не можа ўтрымліваць сябе», — упэўнівае мэр, які
клапоціцца пра сваіх землякоў.
Давідэ Дзікінэлля кажа, што мае справаздачы і статыстыку, дзякуючы якім вылічвае недысцыплінаваных жыхароў, якія не праходзяць медагляд.
Дзікінэлля быў абраны мэрам Сэліі ў 2010-м годзе. Гэтая вёска стала адной з першых у Італіі, дзе жыхароў забяспечылі бясплатным інтэрнэтам.
Паводле belsat.eu