У Кіргізстане набіраюць мігрантаў у Беларусь
У паўднёвых абласцях Кіргізстану прадстаўнікі кампаніі «Сябры-Достор» праводзяць кансультацыі па наборы патэнцыйных мігрантаў, якія шукаюць працу ў Беларусі.
Як расказала выканаўчая дырэктарка кампаніі Тамара Жумашава, 11 верасня яны праводзілі кансультацыю ў горадзе Кызыл-Кія Баткенскай вобласці. Паводле яе, гэта робіцца ў сувязі з дэфіцытам працоўных месцаў у Кіргізстане.
«Улічваючы, што ў Беларусі больш аптымальныя ўмовы для пошуку працы і пражывання патэнцыйным мігрантам, мы аказваем ім кансультацыйную дапамогу. Ужо цяпер мы гатовыя працаўладкаваць каля
двух тысяч грамадзян з спецыяльнай сярэдняй і сярэдне-тэхнічнай адукацыяй,» — сказала Тамара Жумашава.
Паводле яе слоў, для грамадзян забяспечваецца кансультацыйная дапамога, набор і адпраўка грамадзян для заробку. Фарміруецца сетка прадстаўнікоў, якія будуць дапамагаць патэнцыйным мігрантам ў
пошуку працы ў Беларусі.
На кансультацыю прыйшло каля 50 Кызыл-кійцаў, зацікаўленых у працаўладкаванні. На кансультацыі прысутнічаў кіраўнік гарадскога аддзела міграцыі і занятасці Авазбек Арчабаеў.
osh.akipress.org