У Мінску закрываецца для праезду адна з цэнтральных вуліцаў — Няміга
Рух транспарту па вул.Няміга ў Мінску будзе абмежаваны з 23 па 26 кастрычніка.
![1420167_20111026143926.gif 1420167_20111026143926.gif](/img/v1/news/full/1420167_20111026143926.gif?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У ДАІ растлумачылі, што рух усіх відаў транспарту па вул.Няміга на ўчастку ад вул.Гарадскі Вал да пр-ту Пераможцаў закрываецца з 22.00 23 кастрычніка па 5.00 26 кастрычніка з-за правядзення дарожных работ па замене асфальтабетоннага пакрыцця.
Аб'езд будзе ажыццяўляцца па вул.Купалаўская — пр-т Незалежнасці — вул.Гарадскі Вал і па пр-ту Пераможцаў — вул.Мельнікайтэ — вул.Раманаўская Слабада.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут руху з улікам гэтай інфармацыі.