У Парку Чалюскінцаў адбылася акцыя ў падтрымку бяздомных жывёл (фотарэпартаж)
9 чэрвеня ў мінскім Парку Чалюскінцаў адбылася дабрачынная акцыя «Быць дабру!». Яе арганізавалі прадстаўнікі таварыства абароны жывёл «Эгіда» сумесна з
сайтам PETS.BY.
У гэты дзень некалькі дзясяткаў сабак ды котак чакалі сваіх новых гаспадароў. Узяць сабе гадаванца абсалютна бясплатна мог любы чалавек, якому больш за 21 год. Кожную жывёлу
аддавалі, складаючы адпаведны акт прыёмкі-перадачы — таму абавязковай умовай перадачы была наяўнасць пашпарту.
9 чэрвеня ў мінскім Парку Чалюскінцаў адбылася дабрачынная акцыя «Быць дабру!». Яе арганізавалі прадстаўнікі таварыства абароны жывёл «Эгіда» сумесна з сайтам PETS.BY.
У гэты дзень некалькі дзясяткаў сабак ды котак чакалі сваіх новых гаспадароў. Узяць сабе гадаванца абсалютна бясплатна мог любы чалавек, якому больш за 21 год. Кожную жывёлу
аддавалі, складаючы адпаведны акт прыёмкі-перадачы — таму абавязковай умовай перадачы была наяўнасць пашпарту.
На акцыі валанцёры расказвалі пра цяжкія лёсы сваіх гадаванцаў, а лекары клінікі «Доктар Вет» аказвалі бясплатныя кансультацыі аматарам котак і сабак. Кожны наведнік мог ахвяраваць
усё, што патрэбна для ўтрымання жывёл у прытулку: лекі, грошы, абсталяванне, ежу ды інш. Была і невялікая музычная частка: перад наведнікамі выступілі дзіцячыя калектывы, а таксама рок-гурт
«Без Паники».
Акрамя гэтага актывісты праводзілі акцыю супраць двух дэльфінарыяў, якія нядаўна адчыніліся ў Мінску. «Купляючы квіток у дэльфінарый, вы падтрымліваеце і аплачваеце пакуты
дэльфінаў!» — гучна заяўляюць актывісты «Эгіды». Удзельнікі акцыі падкрэсліваюць, што ўмовы ўтрымання дэльфінаў у мінскіх дэльфінарыях не адпавядаюць еўрапейскім
нормам. Паводле слоў актывістаў, на волі дэльфіны жывуць ад 25 да 50 гадоў, але ў няволі больш за палову памірае ў першыя два гады жыцця. Астатнія ж у сярэднім жывуць толькі каля 6 год.
Упершыню акцыя «Быць дабру!» адбылася ў 2009 годзе — тады яна прайшла ў парку «Дрымлэнд». Цяпер такія акцыі адбываюцца некалькі разоў на год. Гэтым разам валанцёрам удалося знайсці новы дом для 10 сабакаў і 8 катоў.