Уладзімір Някляеў: Калі гэта не антыбеларускае шаленства, дык што тады гэта такое?
«Улада паставіла на мэце адмяніць, зруйнаваць усё тое, што створана тытанічнай працай нашых нацыянальных волатаў», — піша Уладзімір Някляеў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Мінюст падаў у Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтра, які стваралі Алесь Адамовіч, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін – найлепшыя айчынныя празаікі, паэты.
Такі ж пазоў рыхтуецца ў дачыненні Саюза беларускіх пісьменнікаў, каля вытокаў якога стаялі народныя паэты Якуб Колас і Янка Купала.
Сённяшняя ўлада паставіла на мэце адмяніць, зруйнаваць усё тое, што створана тытанічнай працай нашых нацыянальных волатаў, нашчадкі якіх – уключна з першай беларускай лаўрэаткай Нобелеўскай прэміяй Святланай Алексіевіч – абвяшчаюцца бандытамі, замежнымі агентамі!
Калі гэта не антыбеларускае, антынацыянальнае шаленства, дык што тады гэта такое?..»